Тэматычныя заняткі для дзяцей і дарослых «Пясочныя міражы»

Заканчваюцца летнія канікулы. Хутка зазвіняць школьныя званкі, але пакуль яшчэ жнівень дае магчымасць заняцца любімымі справамі і даведацца нешта цікавае.

У Мастацкай галерэі г. Полацка з'явіліся новыя тэматычныя заняткі для дзяцей і дарослых «Пясочныя міражы». Нашыя наведвальнікі, якія ўдзельнічалі ў ночы музеяў, памятаюць майстар-клас па пясочнай анімацыі. Сёння ў нас з'явілася магчымасць запрасіць усіх жадаючых папрацаваць з пяском і стварыць уласныя графічныя кампазіцыі пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка. Удзел у тэматычных занятках дае магчымасць азнаёміцца з прыёмамі стварэння графічнай кампазіцыі з дапамогай пяску і спецыяльных інструментаў на паверхні шкла з падсветкай. Падчас працы наведвальнік пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка стварае ўласную кампазіцыю, якую можа сфатаграфаваць.

Працягласць заняткаў —1 гадзіна.

Кошт —10 руб. на кожнага ўдзельніка з улікам расходных матэрыялаў, без ўваходных білетаў. Колькасць удзельнікаў ад 2 да 6 чалавек у групе.

Для сям'і з 4 чалавек кошт заняткаў складае 30 руб. Рэкамендавана для сямейнага наведвання.

Запісацца на заняткі можна па тэл.: 43-66-32.

374