У Веткаўскім музеі адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка.
Разглядаем кандыдатаў, якія:
- Маюць вышэйшую адукацыю (пажадана гістарычную, альбо ў сферы культуры, але калі прысутнічае наступны пункт, разгледзім з любой вышэйшай адукацыяй).
- Цікавяцца такімі кірункамі: гісторыя стараабрадніцтва, кніжная культура, іканапіс, беларуская традыцыйная культура, этнаграфія.
У працоўныя абавязкі навуковага супрацоўніка ўваходзіць:
- Правядзенне экскурсій, лекцый, музейных заняткаў.
- Стварэнне музейных выстаў.
- Навуковае даследаванне пэўнага кірунку (напісанне артыкулаў, удзел у навуковых канферэнцыях)
Умовы працы:
- Поўная занятасць.
- Асноўнае месца працы: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а.
- Працоўны графік: з 9:30 да 18:00
- Заробак: 1000 рублёў.
Больш падрабязна на суразмове.
Рэзюмэ дасылайце на электронны адрас: vetkamuseum@gmail.com
Тэлефон: +375 (23) 304-26-05 (з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 17:30)