
“Вось і я…” – зусім нядаўна пабачыў свет раман-эсэ Навума Гальпяровіча “Чырвоны мост”.
Чырвоны мост – адна са знакавых мясцін старажытнага Полацка. Для аўтара, вядомага паэта і празаіка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, – гэта сакральны вобраз яго дзяцінства і юнацтва, першага кахання і вернага сяброўства.
Своеасаблівы нябачны герой рамана – родны горад, які стаў крыніцай духоўнага станаўлення, месца сілы аўтара. Твор напоўнены шчымлівым лірызмам, тонкім гумарам, светлай самотай. Гэта своеасаблівая споведзь, лірычны дзённік аднаго з нашых сучаснікаў, чалавека з багатай і цікавай біяграфіяй.
Літаратурны музей запрашае на сустрэчу-прэзентацыю рамана “Чырвоны мост” у межах праекта “Магія слова”. Вас чакаюць шчырыя размовы, заварожваючыя расповяды-ўспаміны і, канечне ж, аўтограф-сесія аўтара. Падчас мерапрыемства будзе магчымасць набыць кніжную навінку.
Шчыра запрашаем 19 жніўня а 19-й гадзіне ў Літаратурны!
Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.