Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «„Гора ад розуму“ на тэатральнай сцэне»


31 жніўня 2021 года ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Гора ад розуму” на тэатральнай сцэне”.

Гэта сумесны праект Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А.С.Грыбаедава “Хмеліта” і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сярод удзельнікаў праекта таксама выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага.

На экспазіцыі можна ўбачыць копіі рэдкіх фатаграфій: сцэны са знакамітай камедыі ў пастаноўках 1836-1935 гг. на расійскай сцэне, прадстаўленыя запаведнікам “Хмеліта”.

Наведвальнікі змогуць перагарнуць і старонку з гісторыі тэатральных пастановак “Гора ад розуму” на беларускай сцэне: цудоўныя эскізы дэкарацый і касцюмаў у выкананні вядомых тэатральных мастакоў Аскара Марыкса і Івана Ушакова; фатаграфіі са спектакляў музычнага і драматычнага тэатраў.

І, безумоўна, аматары творчасці выдатнага класіка рускай літаратуры А.С.Грыбаедава змогуць пазнаёміцца з самымі рознымі выданнямі знакамітай камедыі ХІХ-ХХ стст.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі ўдзельнікаў праекта, першы сакратар-кіраўнік групы культура Пасольства Расійскай Федэрацыі.

Для аматараў творчасці А.С.Грыбаедава прагучаць урыўкі з п’есы на рускай і беларускай мовах.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Выстава будзе дзейнічаць па 30 лістапада 2021 года.

Уваход – па квітку ў музей.

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47 (Вольга Барысаўна Гулева).

932