На выстаўцы прадстаўлены з фондаў дома-музея 15 фатаграфій нашага шмат у чым унікальнага і найвялікшага ў Гродзенскай вобласці возера.
Возера Свіцязь — адно з ліку тых, што прэтэндуюць на званне найпрыгажэйшых у Беларусі. Амаль ідэальна круглая форма, чыстая празрыстая вада.
Аўтарам фатаграфій з’яўляецца Аляксандр Ласмінскі – заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, кіраўнік Народнага фотаклуба “Гродна”, аўтар 38 кніг і арганізатар больш чым 400 фотавыстаў у краіне і за мяжой, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў у галіне фатаграфіі і тэлебачання. Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.