Быкаўскія дні


З 19 па 22 чэрвеня Музей-дача Васіля Быкава па традыцыі адзначае Быкаўскія дні – дні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гэтым годзе спаўняецца 97 гадоў з дня нараджэння літаратара.

Падчас святочных дзён прапануем Вам знаёмства з невялікай, але вельмі змястоўнай мастацкай экспазіцыяй “Партрэты Васіля Быкава ў творчасці беларускіх мастакоў”. Выстава часовая – працягнецца 19 па 30 чэрвеня 2021 года. На ёй будуць прадстаўлены 16 мастацкіх работ з вобразамі Васіля Быкава, створаных беларускімі мастакамі ў розных выяўленчых жанрах: жывапісу, графіцы, афорту, скульптуры, габелену, маляванцы.

Акрамя таго, у гэтыя дні адбудзецца мастацкі пленэр з удзелам навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. У прыгожым творчым асяроддзі, сярод шумных бяроз, якія так любіў Васіль Быкаў, будучыя мастакі будуць ствараць свае карціны. І вы, сябры, таксама зможаце акунуцца ў гэты таямнічы цуд і пабачыць на свае вочы стварэнне мастацкіх твораў.

Чакаем Вас па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62.
Музей працуе сезонна з 1 мая па 30 верасня штодня з 12 да 18 гадзін акрамя панядзелка, аўторка і святочных дзён.
Кантактны тэлефон: 8 (029) 811-21-85.

160