Выстаўка жывапісу Барыса Міхайлава


З 23 лютага па 23 сакавіка гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"  прапануе Вашай увазе выставу жывапісу Барыса Міхайлавіча Міхайлава. Так склаўся лёс, што Барыс Міхайлавіч не мог прысвяціць сябе цалкам свайму любімаму захапленню – маляванню, ніколі і нідзе гэтаму не вучыўся. Не стаўшы прафесійным мастаком, маляванне, тым не менш, не закінуў і ў сваіх карцінах здолеў выказаць шчырую любоў да роднай зямлі. На яго думку, для шчасця чалавеку дастаткова ўмець знаходзіць радасць у простых рэчах, якія жыццё дорыць нам кожны дзень – прамень сонца і цудоўнае паветра пасля дажджу, шум соснаў на беразе чыстага возера, усмешкі родных і блізкіх людзей. Як чалавек ваенны, афіцэр, ён выдатна разумее, што трэба шанаваць мір на гэтай зямлі і імкнецца данесці сваю думку праз творчасць.

Убачыць працы Б.М. Міхайлава можна ў музейна-выставачным комплексе па адрасе: г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4.  Час працы – з 9.00 да 17.00, выхадны – панядзелак. 

341