Выстава "Кола жыцця беларуса"

4 ВЕРАСНЯ 2020. 17.00. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ВЫСТАВЫ "КОЛА ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСА" у нас у Музеі гісторыі горада Гомеля, па адрасе: г.Гомель, вул.Пушкіна, 32.

У 2019 годзе ў сацыяльнай сетцы Instagram пачаўся незваротны рух асветніцкага, культурніцкага праекта “Беларускі сямейны альбом”.
Задумваючы праект, яго аўтары думалі пра тое, як “прымусіць” беларуса і беларуску азірнуцца і паглядзець у вочы сваіх продкаў. У кожнай гісторыі – моц і гонар, трагедыя і боль, тое, як нашыя продкі стваралі для нас чароды шляхоў. Праект мае на мэце персаніфікаваць гісторыю нашай Радзімы, даць ёй вочы, рукі, ногі, сэрца і душу. І ўдзельнікі праекта дазволілі гэта зрабіць!
Вынікам рэалізацыі праекта на працягу года стаў канцэптуальны выставачны праект “Кола жыцця беларуса”, у якім яго аўтары запрашаюць здзейсніць падарожжа па жыцці нас – БЕЛАРУСАЎ!
Шэсць зваротаў кола жыцця беларуса распавядуць кожнаму пра дзяцінства, сталенне, навучанне, вяселле, сямейнае жыццё і смерць. Усё гэта зафіксавана на старых фотаздымках!
Выстава “Кола жыцця беларуса” падрыхтавана прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установай “Майстэрня інавацыйных тэхналогій” і дзяржаўнай установай “Музей гісторыі горада Гомеля”. Куратар выставы – Кацярына Ваўчок.
“Наперад у падарожжа! Круціце колы гісторыі!”, - заклікаюць нас старыя фотаздымкі.

Адкрыцце адбудзецца 4 верасня (пятніца) 2020 г., 17.00.
Час працы выстаўкі: 4 верасня – 4 кастрычніка 2020 г.
па адрасе: г.Гомель, вул.Пушкіна, 32
Музей працуе:
Аўторак – нядзеля: 10.00-18.00, панядзелак – выхадны.у нас у Музеі гісторыі горада Гомеля, па адрасе: г.Гомель, вул.Пушкіна, 32.

Аўторак – нядзеля: 10.00-18.00, панядзелак – выхадны.

144