Міжнародная выстава турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2024»

Супрацоўнікі музейнага аб'яднання ўдзельнічаюць у 26-й Міжнароднай выставе турыстычных паслуг "АДПАЧЫНАК-2024".

Выстава праходзіць з 18 па 20 красавіка ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак". Акрамя таго, яна ўяўляе сабой міжнародную дзелавую пляцоўку для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прэзентуюць прадукты і паслугі на беларускім рынку.

84