Выстава «Літаратурная скарбонка: творы-юбіляры — 2024»


З 2 красавіка ў музеі пачынае працу выстава «Літаратурная скарбонка: творы-юбіляры — 2024». Экспазіцыя прызвана папулярызаваць беларускую літаратуру і творчасць класікаў айчыннай літаратуры. Прадстаўленыя на выставе экспанаты раскажуць пра самыя знакавыя творы беларускіх аўтараў, юбілеі з дня першай публікацыі якіх адзначаюцца ў 2024 годзе. Вы ўбачыце не толькі кнігі розных гадоў, у якіх апублікаваны творы-юбіляры, але і першыя выданні асобных празаічных і вершаваных твораў.

389