Выстава «Аб чым маўчаць камяні…»


Амаль ва ўсіх абласцях Беларусі ёсць аб'екты, гісторыя якіх налічвае нашмат больш гадоў, чым любога з папулярных помнікаў архітэктуры. І з'явіліся яны самі. Валуны па праве можна лічыць візітнай карткай нашай краіны. Нашыя продкі верылі, што камяні валодаюць магічнымі ўласцівасцямі і могуць лячыць хваробы, прыносіць поспех, наводзіць праклёны. Пра валуны складалі легенды і паданні,вершы і песні

На нашай выставе, вы пазнаёміцеся з работамі фотамастака-падарожніка Васіля Белякова, убачыце, што кожны камень па-свойму ўнікальны і непаўторны. Выстава будзе працаваць з 1 верасня па 23 кастрычніка з 10.00 да 18.00 штодзень, акрамя панядзелка.

380