Выставка "Краски Полесья"


Як хораша мне робіцца, калі
Пішу пейзажы роднае зямлі,
Знаёмыя да лісціка мясціны,
Дарогі, пералескі, азярыны,

Ракі маёй пратокі і завоі,
І поле, дзе дубок у пару з хвояй
Аб нечым размаўлялі між сабою,
Калі яшчэ малымі мы былі.

Тады яшчэ дзве вішанькі цвілі
Сярод плугамі ўзнятае раллі
Ў нізіначцы вясноваю парою,
Адветру затуліўшыся гарою.

Як перадаць на белым палатне
Той водар траў і кветак па вясне,
Пухнатых коцікаў ласкавы аксаміт
На голлі гнуткіх вербаў і ракіт,
І неба хутказменлівы блакіт?

Як перадаць у гэтых фарбах мне,
Каб лёгкімі здаваліся хмурынкі,
Жывой вадою - люстра азярынкі?

Усе фарбы замяшаю я з любоўю,
Дабаўлю кроплю светлага настрою,
А думкі на прыемнае настрою.

І лес, што быў зялёнаю сцяною,
Задыхае пад пэндзлем, ажыве.
дух смалісты ў неба паплыве.

А. Галушка

455