Сустрэча-гутарка «Духоўная спадчына беларускага народа»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і Беларускай праваслаўнай царквой у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася сустрэча-гутарка “Духоўная спадчына беларускага народа” з клірыкам Свята-Нікольскага сабора іерэем Мікалаем Лашчэўскім.

На сустрэчы было абазначана якія ключавыя гістарычныя падзеі і рэлігійныя дзеячы аказалі найбольшы ўплыў на фарміраванне духоўнай культуры Беларусі, як сучасныя выклікі (глабалізацыя, секулярызацыя) уплываюць на духоўную спадчыну народа.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана выстаўка “Святыя абразы” з фондаў музея, і некалькі ікон прадаставіў Свята-Нікольскі сабор.

Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай абстаноўцы.

109