
У файе установы аформлена выстава да 70-годдзя з дня нараджэння нашага земляка Генадзя Аўласенкі. Генадзь Пятровіч Аўласенка нарадзіўся 16 жніўня 1955 ў в. Ліпавец. Скончыў Ушацкую сярэднюю школу, вучыўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Энтамолаг, адзін з найбуйнейшых у краіне спецыялістаў па шмелях, больш вядомы як пісьменнік, паэт і драматург, аўтар раманаў і апавяданняў у стылі фэнтэзі, казачнік. Член Саюза пісьменнікаў з 1999 г.