Музей сустракае гасцей

Удзельнікі выязнога семінара, які сабраў старшыняў раённых Саветаў дэпутатаў Гродзенскай вобласці, на тэму: "Роля органаў мясцовага самакіравання ў развіцці турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці на прыкладзе Навагрудскага раёна" наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча.

Мерапрыемства стала асаблівым: тэатральная экскурсія, акцыя "Бэз жаданняў", захапляльны абрад па ўзмацненні Магіі Слоў - усё прыцягнула ўвагу прысутных. Госці акунуліся ў атмасферу XIX стагоддзя - сапраўднае свята радасці, творчасці і натхнення, якое пакінула ў іх сэрцах незабыўныя ўражанні.

182