
Конкурсная праграма "Дзяцінства без межаў", прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, прайшла сёння ў Доме-музеі Адама Міцкевіча. Выхаванцы спецыяльнай школы-інтэрната імя Л.Ф. Пашынскага паслухалі аповед пра гісторыю свята, пра тое, як забяспечваюцца правы дзяцей у сучасным грамадстве. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў забаўляльных конкурсах, віктарынах і эстафетах. Скончылася мерапрыемства ўручэннем салодкіх прызоў.