
Спяшаемся падзяліцца радасцю!
У выдавецтве “Капітал Прынт” выйшла факсімільнае выданне “Вянка” Максіма Багдановіча.
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці кіраўніку кампаніі “ЛОДЭ” Уладзіміру Уладзіміравічу Гарбачову за дапамогу ў выданні кнігі.
Хутка запросім вас, нашыя дарагія сябры, на прэзентацыю новага выдання! Чакайце абвестак і заставайцеся з намі!