Ноч музеяў 2024. Будуем радавод

НОЧ МУЗЕЯЎ 2024

18/05/2024
19.00

Мы старанна “вырошчваем, даглядаем і паліваем” радаводнае дрэва Максіма Багдановіча, сёння на ім ужо 247 асоб. І кожны год з’яўляюцца новыя імёны родных Максіма, тых, хто нарадзіўся ў ХХІ стагоддзі і, наадварот, хто жыў 200 гадоў таму. Шукаючы продкаў і нашчадкаў Багдановічаў – знаходзім сябе.

Завітвайце на нашу праграму і мы распавядзем, як зрабіць пошук продкаў займальным і цікавым. Пачніце вырошчваць радаводнае дрэўца сваёй сям’і менавіта ў гэтую фантастычную ноч!

Уваходны кошт – 15 рублёў (за ўсю праграму “Ночы музеяў”).
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61

61