19 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў межах музейнага праекта "ЛІТ.ЧЫТ" адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Папко “Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст”.
Вольга Папко – беларускі гісторык, даследуе праблемы дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне мастацтва, гісторыю беларускай шляхты ў 19 ст.
Выданне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. З 1830-х да 1900 г. яны змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі. Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва ХІХ ст.
Чакаем вас 19 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Доме Песняра на прэзентацыі кнігі Вольгі Папко “Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст”.
Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.
Сардэчна запрашаем!