Экспазіцыя адлюстроўвае на яскравам прыкладзе развіцця Астраўца ад мястэчка да горада – эфектыўнасць ўзаемадзеяння органаў улады на ўсіх узроўнях, у выніку якога, сумеснымі намаганнямі з насельніцтвам, стварыўся выдатны горад, унікальнасць якога не толькі ў тым, што створана асяроддзе і важныя аб’екты, але яшчэ і насельніцтва атрымала магчымасць працаваць і жыць у камфортных умовах у самым сучасным раённым цэнтры нашай краіны.
Экспазіцыя прадстаўлена наступнымі раздзеламі:
- “Ад мястэчка да горада” – у гэтым раздзеле праходзіць азнаямленне з Астравеччынай ва ўсіх галінах сацыяльна-эканамічнага развіцця, пачынаючы з 1945 года па 2023 год, таксама прадстаўлена ўнікальная карта Астравецкага раёна, на якую нанесены ўсе адметныя аб’екты рэгіёна: гісторыка-культурныя каштоўнасці, помнікі архітэктуры, прыроды і археалогіі, і іншыя значныя аб’екты;
- “Астравец – атамная сталіца” – асобны раздзел, прысвечаны будаўніцтву першай Беларускай атамнай электрастанцыі. Акцэнтавана мэта стварэння атамнай электрастанцыі: атамная энергетыка – важнейшы фактар забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны, акрамя таго гэта вялікі крок да мадэрнізыі дзеючай энергасістэмы ў экалагічным накірунку;
- “Астравеччына ў фотаздымках” – гэты раздзел адлюстроўвае як змяніўся Астравец пасля атрымання статуса города ў 2012 годзе. Адлюстравана паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча, будаўніцтва трох новых мікрараёнаў, развіцце інфаструктуры: будаўніцтва лядовай пляцоўкі, спартыўна-аздараўленчых комплексаў, уведзенне і рэканструіраванне адміністратыўных будынкаў.
- “Знакамітыя землякі” – раздзел, дзе сабраны звесткі аб славутых працаўніках, дзеячах адукацыі і культуры, жыццё і праца якіх зрабілі значны ўплыў на развіцце рэгіанальнай, нацыянальнай культурнай спадчыны.