Тыпавая iнструкцыя аб парадку ўлiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Тыпавая iнструкцыя аб парадку ўлiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

  1. Дадзеная Тыпавая iнструкцыя вызначае парадак улiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у музеях i з'яўляецца падставай для распрацоўкi ўласных (унутрымузейных) iнструкцый аб парадку ўлiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей - унутрымузейныя iнструкцыi).
  2. Асаблiвасцi ўлiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, прадугледжваюцца музеем ва ўнутрымузейнай iнструкцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
  3. Асаблiвасцi ўлiку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў, якiя адносяцца да зброi, прадугледжваюцца музеем ва ўнутрымузейнай iнструкцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб зброi.
  4. У дадзенай Тыпавой iнструкцыi прымяняюцца тэрмiны i iх азначэннi, вызначаныя Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб культуры.
ДадатакПамер
PDF icon Тыпавая iнструкцыя443.21 КБ