Помнікі Міцкевічу ў свеце — Даброміль (Украіна)

Даброміль (укр. Добромиль) — горад у Самборскім раёне Львоўскай вобласці, прыкладна ў 5 км. ад польскай мяжы. Насельніцтва каля 4500 чалавек (2020 г.).

Помнік Адаму Міцкевічу быў устаноўлены на невялікай гарадской плошчы ў 1903 годзе, калі горад знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгерскай імперыі. На пастаменце размешчана ліра, праз якую пранікае аліўкавая галіна. Надпіс на помніку на польскай мове (сёння амаль нечытэльны) «Адаму Міцкевічу горад Даброміль. 1903».

У канцы 2-й сусветнай вайны з пастамента быў скінуты бюст і часткова закапаны ў зямлі. У 1991 г. бюст дасталі, адрэстаўравалі і зноў усталявалі на пастамент.

562