08.12.2022 Творчая сустрэча з Маргарытай Леанідаўнай Шчамялёвай у рамках персанальнай юбілейнай выставы аўтарскага тэкстылю «ЛІЧБЫ»

8 снежня 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва ў рамках персанальнай юбілейнай выставы аўтарскага тэкстылю "ЛІЧБЫ" адбылася творчая сустрэча з Маргарытай Леанідаўнай Шчамялёвай.

Шмат гадоў Маргарыта Шчамялёва працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў дацэнтам кафедры касцюма і тэкстылю. Займаецца мастацкім ткацтвам, працуе ва ўнікальнай і складанай тэхніцы ручнога перапляцення нітак на спецыяльнай драўлянай раме. За гады творчасці Маргарыта Леанідаўна стварыла дзясяткі яркіх, арыгінальных работ. Мастак шмат эксперыментуе з формай, колерам, фактурай, выкарыстоўвае розныя матэрыялы. Работы сімвалічныя і эмацыйныя, адрозніваюцца віртуозным валоданнем аўтарскай тэхнікай. Кожны габелен - гэта адлюстраванне часу, асабістых перажыванняў, своеасаблівы дзённік станаў і пражытых момантаў жыцця.

У рамках творчай сустрэчы М.Л. Шчамялёва правяла аўтарскую экскурсію па выставе "ЛІЧБЫ", распавяла аб ролі і актуальнасці ручнога ткацтва ў сучасным свеце, аб асаблівасцях і магчымасцях тэхнік тэкстылю, аб асабістым творчым шляху, падзялілася ўспамінамі і адказала на пытанні.

536