Персанальная мастацкая выстава Віктара Барабанцава «Прастора маёй душы»


Паважаныя аматары мастацтва! 2 снежня а 16 гадзіне адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктара Кірылавіча Барабанцава "Прастора маёй душы"! Хоць Віктар Барабанцаў— выпускнік аддзялення манументальнага жывапісу, у наш час ён аддае перавагу пленэрнаму жывапісу, таму большасць прац, прадстаўленых на выставе, — пейзажы. Пейзаж — вельмі актуальны жанр у сучасным жывапісе, паколькі дапамагае гледачу пашырыць гарызонты ўспрымання свету, выводзіць чалавека за цвёрдыя рамкі манатонных працоўных будняў гарадскога асяроддзя.

Выстава будзе дзейнічаць да 23 снежня.
Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх.

Час працы:
02.12.2022 - 23.12.2022.
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Кошт білетаў:

  • 1,20 руб. - для дзяцей (7-17 гадоў),
  • 2,50 руб. - для дарослых.
  • Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Кошт экскурсіі:

  • 4,00 руб. - для дзяцей,
  • 8,00 руб. - для дарослых.

Старонкі біяграфіі: Нарадзіўся ў 1947 г. у Гомелі.
У 1968 г. скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж ім. А. К. Глебава), у 1978 г. - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Сябра Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды:

  • 1990 г. - Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі.
  • 1999 г. - Медаль за заслугі ў выяўленчым мастацтве.
  • 2001 г. - Лаўрэат прэміі «За духоўнае Адраджэнне».
  • 2010 г. - Медаль Ф. Скарыны.
  • 2012 г. - Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».
  • 2018 г. - Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П. В. Масленікава, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў в. Цімкавічы Мінскай вобласці, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях Англіі, Бельгіі, Кіпра, Польшчы, Швецыі, Галандыі, ЗША.

Даведкі па тэл.: 8(01775)6-63-68

163