Анлайн-конкурс чытальнікаў «Пад Зоркай Венеры»


Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае прыняць удзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс будзе праводзіцца 1 – 20 снежня 2022 г. у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.

Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Беларускі акадэмічны тэатр юнага гледача, Канал “Культура” Беларускага радыё, Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Творчасць Максіма Багдановіча ўваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання, таму ўдзел у конкурсе будзе карысны як для выкладчыкаў, так і для навучэнцаў для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па беларускай літаратуры.

Падрабязней пазнаёміцца з праектам “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, у рамках якога ладзіцца конкурс, можна па спасылцы: http://pushlib.org.by/node/2853

Палажэнне аб конкурсе

Тэл. для даведак: +375 (17) 394-16-84; 373-70-43.

E-mail: concurs.bogdanovich@gmail.com

484