Мэта конкурса
Стварэнне лагатыпа Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Удзельнікі конкурса
Усе жадаючыя
Патрабаванні да лагатыпа:
Навізна ідэі (арыгінальнасць знака);
Асацыятыўнасць (наяўнасць вобразных сувязяў з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь);
Добрае запамінанне;
Лаканічнасць (лагатып павінен утрымліваць мінімум элементаў);
Мілагучнасць (калі лагатып утрымлівае літары, яны не павінны мець негатыўнага дадатковага сэнсу);
Тэхналагічнасць (магчымасць узнаўлення лагатыпа ў розных тэхналогіях);
Адаптаванасць да дробных маштабаў (добрая чытальнасць лагатыпа на візітоўках, сувенірных ручках і інш.);
Выразнасць малюнка (у чорна-белым і каляровым выкананні);
Адаптаванасць да ўмоў Інтэрнэту;
Прававая абароненасць (у лагатыпе не могуць выкарыстоўвацца дзяржаўныя гербы, сцягі, эмблемы, афіцыйныя назвы міжурадавых міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў, а таксама знакі, якія супярэчаць нормам маралі і гуманнасці).
Заяўка на ўдзел у конкурсе
Поўнакаляровая выява лагатыпа (магчымы варыянты колера, тэкставае ўдакладненне) прадстаўляецца на электронных або папяровых носьбітах.
Асабістыя дадзеныя аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон ці адрас).
Падрыхтаваныя матэрыялы перадаюцца па электроннай пошце:
e-mail: histmuseum@tut.by
або па адрасе:
220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12; тэл. (017) 227 00 05
Тэрміны правядзення конкурсу
З 15 верасня да 15 лістапада 2009 г.
Разгляд конкурсных заявак і вызначэнне пераможца конкурсу ажыццяўляе камісія, спецыяльна арганізаваная пры музеі да 1 снежня 2009 г..
Аўтар лепшага лагатыпа за перамогу ў конкурсе атрымлівае грашовы прыз.
Пададзеныя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца.
Закачаць у фармаце .doc